- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У лістападзе мінулага года "Дзедзіч" правёў апытанне студэнтаў БрДУ, каб высвятліць іх стаўленне да дзейнасці моладзевых недзяржаўных арганізацый (НДА). Павялічыць эфектыўнасць дзейнасці моладзевых НДА, наблізіць ix да рэальных патрэб моладзі - такія задачы ставяць сёння лідары, якія імкнуцца развіваць моладзевы рух на Беларусі. I гэтае апытанне дазволіць нам больш упэўнена фармаваць стратэгію сваёй дзейнасці. Удзел у апытанні бралі 255 студэнтаў з большасці факультэтаў. Галоўная выснова апытання: студэнты ма-юць вельмі павярхоўнае ўяўленне аб сэнсе дзейнасці моладзевых НДА і слаба ўдзельнічаюць у іх дзейнасці (сваё сяброўства ў моладзевых НДА паз-начылі толькі 18% апытаных -у асноўным - БРСМ). Прычынамі свайго няўдзелу ў дзейнасці НДА студэнты часцей за ўсё вызначалі недахоп часу -27% і недахоп інфармацыі аб дзейнасці молад-зевых НДА - 25%. Не бачаць сэнсу ўдзельнічаць у працы моладзевых НДА 17%, баяцца пераследу з боку ўлад і адміністрацыі 8%, а 6% апытаных лічыць, што гэтая дзейнасць не прыносіць карысці.