- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радзіма! Беларусь! Наша Бацькаўшына - маці! Які цяжкі лёс выпаў на Тваю долю! Колькі Табе давялося выпакутаваць, змагаючыся за шчасце сваіх дзяцей. Колькі раз ворагі прыходзілі да Цябе, каб забіць Тваіх сыноў, а для сваіх гарэмаў набыць новую прыгожую зорку Але Ты хавала нас у сваіх густых пушчах, паіла крыштальнай вадой сваіх рэк, а ворагі нашы гінулі ў Тваіх балотах, замярзалі ад холаду Тваіх "прывітанняў". Мы, Твае дзеці-небаракі, выходзілі з лясоў і зноў прастадушна пускалі на Твае прасторы чужынцаў Ты даравала нам за нашу дзіцячую легкадумнасць і нявопытнасць, бо Ты - нашая Маці.