Дзецям эмігрантаў неабходныя дадатковыя заняткі
2020-09-16 17:15
У польскіх школах вучыцца шмат дзяцей эмігрантаў, у тым ліку з Беларусі.
У працэсе навучання непазбежна ўзнікаюць праблемы, звязаныя найчасцей з моўнай адаптацыяй. Менавіта па гэтай прычыне дзецям эмігрантаў нярэдка неабходныя дадатковыя заняткі.
Як бацькі могуць паўплываць на тое, каб такія заняткі ў школе з’явіліся, кажа госць «Рацыі», настаўніца беларускай мовы школы №4 Беластока Аліна Ваўранюк:
– Напэўна, перш за ўсё звярнуцца да дырэктара школы, а потым звяртацца як бацькі, пісаць нейкія лісты з просьбай ва ўрад горада. Бо ў дырэктара няма грошай на дадатковыя заняткі, а грошы ўсё ж такі – ва ўрадзе горада, яны кантралююць гэта.
Цалкам гутарку з Алінай Ваўранюк слухайце ў далучаным файле.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя