en

Дзікавіцкі Аляксей

Дзікавіцкі Аляксей

Аляксей Дзікавіцкі (Олэксій Дыковыцькый)

Нарадзіўся ў Пінску, да школы выхоўваўся ў дзядулі з бабуляй, дзе ездзіў на кані і пасвіў кароваў.

Паводле адукацыі – эканаміст, але працаваў па прафесіі даволі коратка, бо зацікавіўся журналістыкай. Пісаў для шэрагу беларускіх газетаў, а ў 1998-м стаў карэспандэнтам радыё «Свабода» па Берасцейшчыне, потым – карэспандэнтам у Варшаве.

Стаяў ля вытокаў стварэння тэлеканалу «Белсат», дзе працуе цяпер намеснікам дырэктара. Вялікі аматар хард-року і хэві-металу. Першую кніжку на палескай мове «Оньдэ» выдаў у 47-гадовым узросце.

Дзікавіцкі Аляксей :: Publications

pdf

Світумузыка


Дыковыцькый Олэксій

"Світумузыка" - другая кніга беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з ваколіцаў Пінску....… More

pdf

Оньдэ


Дыковыцькый Олэксій

А скажы мні, Алёша, так чэсно скажы, чые яка польза от всіх гэтых кныжок? Я много нэ чытав, бо і колы було чытаты - полэ, сэнокос, скотына од світу до вэчора. Стыдно було чытаты, як люды, даймонато, картоплі копають! Взымку тулькы врэм’я було, алэ кныжок нэ було. А тэпэр і врэм’я е і кныжкы можна достаты...… More

Прыватная калекцыя

У гасцях у Аляксея Дзікавіцкага
Дзікавіцкі Аляксей

"...Калі я папрасіў у таты 20 капеек, каб пайсці з дзяўчынкай у кіно, ён даў мне 40 капеек і рубель, сказаўшы, што ў правай кішэні ў шляхцюка заўжды мусіць быць рубель, на выпадак нечаканага, і калі я адчую, што трэба – то выкладаць і не сумнявацца!" – пра дзяцінства і першыя дыскатэкі ў пінскай школе...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org