- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе даследуюцца важкія старонкі беларуска-ўкраінскага летапісу дружбы, асвятляюцца этапы нацыянальнага самавызначэння беларусаў і ўкраінцаў, ідэйна-эстэтычныя пошукі нацыянальных літаратур. Навуковая аналітычнасць, аўтарскія адкрыцці абапіраюцца на паяднанне традыцыйных і новых даследчыцкіх канцэпцый. Закранаюцца ў выданні праблемы тэорыі мастацкага перакладу, прадстаўлены напрацоўкі аўтара як перакладчыка з беларускай мовы на ўкраінскую. Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў — навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, вучняў старэйшых класаў — усіх, каго цікавіць лёс славянскіх цывілізацый, хто неабыякавы да іх культур, літаратур, мастацтваў.