“Дзяды” Міцкевіча: гістарычная драма, якая ажывае ў Беларусі сёння  
            
                2020-11-06 11:40
            
             
                            
                        
                
Апісаная ў паэме “Дзяды” Адама Міцкевіча краіна-прывід, дзе людзі жывуць у вязненні і чаканні на адраджэнне, нагадвае сучасную Беларусь. 
Культавую драму прадставілі на анлайн-адкрыцці “Месяца польскай літаратуры” ў Менску. Кажа паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч: 
– „Дзяды” перакладаліся двойчы ў розныя гады – Кастусём Цвіркам і Сержам Мінскевічам. Адчуйце містычную атмасферу могілак і самога абраду, які Міцкевіч дае ў другой часцы. “Дзяды” маюць падкрэслена фрагментарную будову.
“Месяц польскай літаратуры” працягнецца ўвесь лістапад. Мерапрыемствы можна глядзець штоаўторак у рэжыме анлайн на старонцы Інстытута Польскага ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя