be
Дзяўчыне

Дзяўчыне

Маракоў Валеры

Спявачка Валерыя Суравіцкая (LEAR) чытае верш рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова «Дзяўчыне». Валеры Маракоў (1909-1937), паэт і перакладчык. Надзея маладой паэзіі 1920-х: пачаў пісаць у 14, у 17 гадоў ужо аўтар першага зборніка вершаў, на якую абрынуўся вал рэцэнзій. Пралетарская крытыка патрабавала большай пралетарскасці, эстэтычная — ухваляла свежыя вобразы і мастацкасць. З 18 год да канца 1930-га Маракоў загадчык літаддзела газеты «Савецкая Беларусь» — пляцоўкі, на якой ішлі пастаянныя творчыя баталіі. Магчыма, праз сваю зусім яўную маладосць пазбягае арышту ў 1930-м, але становіцца зусім іншым, значна больш ідэалагізаваным паэтам і ў той жа час піша пра стан сваёй дэпрэсіі. У 1930-я — ўдзельнік напаўлегендарнага ТАВІЗа (Таварыства аматараў выпіць і закусіць), дзе ў алкагольным брацтве збіраюцца астаткі літаратурнай моладзі 1920-х. Расстраляны ў «Ноч паэтаў» 29 кастрычніка 1937 года.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-03-22
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:53
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Валерыя Суравіцкая
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org