- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Артыкулы, якія склалі зборнік беларускага вучонага, пісьменніка і журналіста Алеся Бельскага, разнастайныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Аўтар асэнсоўвае актульныя і найбольш важныя пытанні літаратурнай адукацыі на сучасным этапе, ён у сваіх развагах абапіраецца на асноватворныя традыцыі нацыянальнай педагогікі, выступае з пазіцый культурацэнтрызму і гуманізацыі навучання, паслядоўна праводзіць ідэю пра неабходнасць мэтаскіраванага фармавання ў сям'і і школе гарманічнай, духоўна паўнавартаснай асобы, чалавека з глыбока этычнымі перакананнямі і патрыятычным светапоглядам. У кнізе падымаюцца важныя маральныя праблемы літаратурнага і грамадскага жыцця, а таксама засяроджана ўвага на творчай дзейнасці асобных вучоных і педагогаў. Адрасуецца спецыялістам навуковага і педагагічнага профілю, усім тым, хто цікавіцца праблемамі адукацыі і выхавання.