«Эміграцыя спрыяе вяртанню да сваіх каранёў»
2023-01-10 10:15
Наша суразмоўца кажа, што эміграцыя спрыяе пошуку каранёў і беларусы за мяжой ямчэй знаходзяць сваю нацыянальную тоеснасць, у тым ліку, дзякуючы заняткам, фальклору, якія вядзе Ганна Аляксандрава.
Беларусы, якія вымушана пакінулі радзіму, вяртаюцца да сваёй традыцыі, мовы і культуры. У першыя дні новага года для ўсяго гэтага ёсць выдатная нагода – калядкі. Наша суразмоўца Ганна Аляксандрава, на жаль, вымушана была хавацца ад пераследу ў Польшчы. Але дзяўчына не апускае рук, бо яна прывезла Беларусь сабой, як бы гэта пафасна не гучала. Ганна трымае яе ў сэрцы і пашырае прастору беларушчыны навокал сябе.
У Варшаве
Ганна Аляксандрава адкрыла
Школу-гурток беларускіх традыцый.
Беларусь – русіфікаваная краіна, а на датак урбанізацыя праходзіла там вельмі хуткімі тэмпамі, разам з пераздам з вёскі ў горад гублялася традыцыя. Ганна Аляксандрава не толькі захоўвае яе але і пашырае, адкрывае беларусам іх шматгранную спадчыну, хоць бы і на прыкладзе Калядаў. Наша суразмоўца кажа, што эміграцыя спрыяе пошуку каранёў і беларусы за мяжой ямчэй знаходзяць сваю нацыянальную тоеснасць, у тым ліку, дзякуючы заняткам, фальклору, якія вядзе Ганна.
Размову з
Ганнай Аляксандравай слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж