- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: У. Жылку, З. Жылуновіча, Я. Купалу, Я. Коласа і іншых. Гэтае другое выданне ўспамінаў (першае ў Беларусі), дапоўненае каментарамі і новымі ілюстрацыямі, будзе цікавае шырокаму колу аматараў беларускай гісторыі ХХ ст.