be

Эвангеле паводля Сьв Яна

Паводля Сьв. Яна Эвангеле Госпада нашага Ісуса Хрфста

Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. 2. Яно было ў Бога спрадвеку. 3. Усё празь Яго сталася, і безь Яго нічога ня сталася з таго, што сталася. 4. У ім было жыцьцё, жыцьцё было сьвятлом для чалавекаў. 5. І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае Ян. 7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра сьвятло, каб усе людзі мелі веру празь Яго. 8. Ён ня быў Сьвятлом, але быў пасланы, каб сьведчыў пра Сьвятло.9. І гэта было праўдзівае Сьвятло, якое сьвеціць кажнаму чалавеку, прыходзячаму на сьвет. 10. Яно было на сьвеце, і сьвет быў учынены празь Яго, і сьвет не пазнаў Яго. 11. Ён прыйшоў да сваіх уласных, і свае ўласныя ня прынялі Яго. 12. Але ўсім тым, што прынялі Яго, даў ім сілу стацца сынамі Божымі, тым, каторыя веруюць у імя Ягонае. 13. Тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся. 14. І Слова сталася целам і асялілася між нас, /і бачылі мы славу Ягоную, славу, як адзінароднага ад Айца/, поўнае ласкі і праўды.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд
  • Месца выхаду: Менск-Лёндан-Нью Ёрк
  • Дата выхаду: 1991
  • Перакладчык: на бел. з грэцкага Пятроўскі Ян
  • Выдавец: Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд
  • Выдавецтва/ друкарня: ППК Спутнік
  • Памеры: 48 с., 17см
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 773
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org