- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік з’яўляецца чарговым выпускам выдання «Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны (матэрыялы і даследаванні)», заснаванага ў 2012 годзе. У зборніку змяшчаюцца артыкулы, прысвечаныя асноўным кірункам філалагічнага краязнаўства Гродзеншчыны: лінгвістычнаму, літаратурнаму, фальклорнаму. Прыводзяцца тэарэтычныя даследаванні і падборкі слоў, фразеалагізмаў, прыказак, тапонімаў, імёнаў, мянушак, прозвішчаў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны, краязнаўчыя даследаванні пра пісьменнікаў Гродзеншчыны і пра творы пісьменнікаў, прысвечаныя Гродзеншчыне. Падаюцца фальклорныя запісы апошніх гадоў беларускіх казак, легендаў, паданняў, сказаў. Разлічана на мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў, этнографаў, гісторыкаў, культуролагаў, студэнтаў, настаўнікаў, школьнікаў, усіх, хто цікавіцца родным словам, духоўнай культурай Гродзеншчыны.