Франак Вячорка: Галоўная каштоўнасць беларусаў – незалежнасць
2020-06-30 23:05
Грамадскія кампаніі «Годна» і «Будзьма Беларусамі!» сталі ініцыятарамі нацыянальнага даследавання. Тэмай абралі «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў». Адпаведны зандаж правяла кампанія SATIO.
Тры выяўленыя каштоўнасці прадставіў спікер кампаніі «Годна» Франак Вячорка:
– Першае – гэта незалежнасць, абсалютная важнасць для бальшыні. Магчыма, незалежнасць нават сумяшчацца ў нейкай ступені з частковай інтэграцыяй з Расеяй. А другое – бальшыня лічыць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца, каштоўнасці свабодных выбараў, дэмакратыі і справядлівага суда, павагі да правоў чалавека. Яны хоць і не суперважныя, але людзі разумеюць, што сітуацыя з імі можа быць лепшая ў краіне. Трэцяе – тое, што ёсць рэчы, якія абмяжоўваюць грамадскую актыўнасць, стрымліваюць людзей ад удзелу ў кампаніях, ініцыятывах.
Даследаванне праводзілася сёлета ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каронавірусу. Гэта акалічнасць наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя