- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» — плён маёй доўгай руплівай працы. Працы, якая, праўда, аніяк не абцяжарвала. Наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова», — так шчыра прызнаўся Алесь Фаміч у прадмове да кнігі. Аўтар найперш дзякуе людзям, якія збераглі фразеалагізмы, а мы, чытачы, а таксама тыя, хто цікавіцца народным словам, павінны шчыра дзякаваць аўтару за вялікую, карысную, клапатлівую і неабходную працу. Дарэчы, Алесь Зайка і раней цешыў нас «Дыялектным слоўнікам Косаўшчыны» (2011) і «Населенымі пунктамі Івацэвіччыны» (2012) — кнігамі, якія станоўча былі ацэнены і літаратурна-краязнаўчымі даследчыкамі, і навукоўцамі Беларусі.