- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры падрыхтоўцы дадзенага “Гадзінаслова” намі выкарыстаны наступныя выданьня: 1. Службоўнік. Таронта, 1980 г. 2. Напрыстольнае Евангельле. Таронта, Канада, 1988 г. 3. Праваслаўны малітоўнік. Таронта, Канада, 1990 г. 4. Трапары і Кандакі нядзельныя, штодзёныя і агульным сьвятым. Лёндан, 1991 г. 5. Службоўнік. Таронта, Антарыё, Канада, 1994 г. Псальмы і некаторыя Біблейныя тэксты ўзяты з перакладу Бібліі сп. Васыля Сёмухі. Таксама за ўзор зьместу бралася выданьне “Чаласлов” (Київ, 1995), што было падрыхтавана выдаўніцтвам УПЦ КП. Разам з тым, пры зьдзясьненьні перакладаў мы кіравалісь даступнымі беларускімі богаслужбовымі зборнікамі ХV – XVII ст. Мы сьвядомыя, што дадзены “Гадзінаслоў” складзены досыць недасканала і патрабуе выпраўленьняў, але ягонага выданьня вымагалі абставіны, а менавіта паўстаньне парахфій Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на Ўкраіне, а таксама беларускіх грамад Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату. (Выдаўцы.)