Ганна Дапшэвічутэ: У эміграцыі можам дазволіць сабе любы праект
2023-03-14 13:21
Ініцыятыва Free Belarus Center правяла анлайн-дыскусію „Культура, бізнес, НДА: як справіцца з выклікамі эміграцыі разам?”. У цэнтр увагі трапілі НДА Беларусі ў выгнанні.
Станоўчы эфект дзейнасці ў эміграцыі адзначыла генеральная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета „РАДА” Ганна Дапшэвічутэ:
– Як бы дзіўна гэта не гучала, але канкрэтна для нас эміграцыя цяпер, я маю на ўвазе для арганізацыі, яна стала чымсьці такім, не хочацца так казаць, але яна стала чымсьці пазітыўным у тым плане, што ў нас адвалілася хоць нейкая ўнутраная самацэнзура па вялікім рахунку. Пакуль мы заставаліся ў Беларусі ці працавалі з Беларусі, нават да 2020 года, калі можна было казаць пра нейкую лібералізацыю з працы грамадскага сектара, нейкіх новых магчымасцях, то ўсё роўна ў нас было дастаткова шмат абмежаванняў. Як толькі мы з’ехалі, у нас увогуле не засталося тэм, з якімі мы не можам сабе дазволіць працаваць. Адзінае наша абмежаванне – гэта аўдыторыя, якая застаецца ў Беларусі.
Як вядома, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў, каля 60 буйных НДА Беларусі былі ліквідаваныя, частка з іх працягнула дзейнасць ужо ў выгнанні.
Беларускае Радыё Рацыя