Гарадзенскі фатограф робіць неафіцыйны кліп на “Шчучыншчыну” 
            
                2020-12-05 11:45
            
            
                            
                        
                
Фатограф Сяргей Марозаў з Гародні працуе над неафіцыйным кліпам на песню “Шчучыншчына”, якая ўжо стала хітом за апошні месяц.
Пра працу над кліпам распавядае Сяргей Марозаў: 
– Вельмі доўгая была падрыхтоўка, але большая праблема была ў тым, што не было часу і не было добрага надвор’я. Надта ж хацелася ў сонечны дзень ехаць. Але ўсё было супраць гэтага. Нават калі па прагнозе надвор’я быў сонечны дзень, ён атрымаўся не сонечны. Але ўсё ж такі паездка адбылася. Было знята каля гадзіны відэаматэрыялу. Зараз якраз гэта ўсё сціскаю, каб накласці на хвіліну сорак той песні, якая ёсць. Думаю, у бліжэйшыя дні гэты кліп з’явіцца.
Падчас працы над кліпам фатограф выкарыстоўваў не толькі фотаздымкі краявідаў Шчучыншчыны, але й рабіў здымкі дронам з вышыні. 
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня 
Фота: hrodna.life