Гарадзенца зьбівалі за фота 5-гадовай, якая пацярпела ад АМАПу
2020-09-08 23:41
12 жніўня Аляксей Путрыч прыйшоў на плошчу Леніна ў Горадні з фатаграфіяй 5-гадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай і АМАПам.
Путрыча затрымалі і моцна зьбілі. Гарадзенец Аляксей Путрыч працуе праграмістам. Яму 33 гады.