- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці дойдзем да галоснасці? У часы перабудовы пытанне галоснасці, адкрытасці ўлады было адным з найважнейшых. Менавіта адкрыццё закрытых пратаколаў КПСС, знаёмства грамадства з творамі Салжаніцына, інфармаванне аб спецльготах высокай наменклатуры выклікалі ў адукаванай часткі грамадства змену адносін да камуністычнага рэжыму. З таго часу прайшло больш дваццаці гадоў, свет навокал непазнавальна змяніўся, нормы свабоды слова сталі неад’емнай часткай жыцця ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы, Балтыі, Украіны. Але праблема свабоды слова, адкрытасці ўлады застаецца актуальнай для Беларусі. Нягледзячы на дэкларуемыя нормы свабоды слова мясцовыя ўлады Беларусі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны адмаўляюць грамадзянам у правядзенні сходах, пікетаў, мітынгаў. Пры гэтым па іезуісткі адводзячы грамадзянам месцы масавых мітынгаў на месцах выгулу сабак, на лясных ускрайках гарадоў і г.д. Не з’яўляецца ў гэтым спісе выключэннем і ўлады Гарадоцкага раёна. Мясцовыя актывісты яшчэ не атрымалі ніводнага дазволу на правядзенне мерапрыемтсва ў рысе горада. Адзінае на што пайшлі ўлады – вызначалі месцам пікетаў і г.д. лес Вараб’ёвы горы ды магчымасць маніфестацыі па Сабалеўскай вуліцы, быццам калісьці там праходзяць падобныя мерапрыемствы ўладаў. Вось такія двайныя стандарты: для ўлады – плошча Леніна, а для апанентаў – лес за горадам. Пытайцеся дазволу ў Анатоля Мікалаевіча на мітынгаванне ў лесе.