- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі б выконваліся рашэнні Гарадоцкай улады... Сёння жыхары Гарадка мелі б біятлонны стадыён з лыжнай і лыжаролернай трасай. Менавіта такое даручэнне ў снежні 2006 году даў Гарадоцкі райсавет Гарадоцкаму райвыканкаму, дзеля рэалізацыі Праграмы развіцця горада Гарадка на 2006-2010 гады. Ніхто з дэпутатаў не галасаваў супраць, ды і большасць з іх працягнула знаходжанне з мандатамі і на наступны тэрмін. Таксама не змянілася і кіраўніцтва мясцовай улады, як быў старшынёй райсавета Беляеў, так і застаецца да гэтага часу. Як быў старшынёй райвыканкама Мароз, так і застаецца да гэтага часу, пераадолеўшы першую дзесятку свайго кіравання. Толькі за гэты час не было чуваць ні пра якія деянні райвыканкама па будаўніцтву біятлоннага стадыёна і лыжных трас. Наогул, ў 2007 годзе гасцініца “Раўбічы” спыніла сваю дзейнасць і пуставала ўвесь 2008 год. Дарэчы і фізкультурна-аздараўленчы комплекс Гарадоцкай птушкафабрыкі не вядзе ніякай працы па месцы жыхарства гарадчан.