- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абмеркаваць пытанне мэтазгоднасці пабудовы АЭС. Прапануюць актывісты «Руху за Свабоду» Леанід Аўтухоў і Леанід Гаравы для выбаршчыкаў Гарадка. Са сваёй чарговай заявай на масавае мерапрыемства яны звярнуліся ў Гарадоцкі райвыканкам дзеля атрымання дазволу на рэалізацыю канстытуцыйнага права на сход грамадзян. Сход плануецца правесці 23 красавіка з 17.30 да 19.00 ў зале Дома культуры г. Гарадка з удзелам лаўрэята прэміі Еўрапейскага Саюза імя акадэміка А.Д. Сахарава Аляксандрам Мілінкевічам. Да гэтага часу шчэ вядзецца судовае абскарджанне адмовы гарадоцкага райвыканкама на сход выбаршчыкаў на 9 студзеня 2009 года. Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу па адмене рашэння Гарадоцкага суда, які не пагадзіўся з Леанідам Аўтуховым, што намесніца старшыні райвыканкама Надзея Бурунова парушыла канстытуцыйнае права грамадзян на сход. У абласны суд спадар Аўтухоў прадставіў і адказ пракуратуры раёна, дзе адзначана, што Гарадоцкі райвыканкам парушыў заканадаўства не надрукаваўшы рашэнне аб масавых мерапрыемствах у раёнцы, а таксама даведку, што ў дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці няма зямельнага ўчастку «Урочышча «Вараб’ёвы Горы», куды старшыня райвыканкама накіроўвае масавыя мерапрыемствы.