- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Патрабую выкарыстання беларускай мовы! Леанід Аўтухоў звярнуўся ў вышэйшыя інстанцыі, каб абавязаць суддзяў Суду Кастрычніцкага раёна карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай. Напрыканцы сакавіка актывіст Руху «За Свабоду», старшыня Гарадоцкай арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў быў асуджаны за выкарыстанне гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга пад час ускладання кветак да мемарыяльнай шыльды Васілю Быкаву з нагоды 91-х угодкаў абвяшчэння БНР. Пастанову суда суддзя Алёна Казілава выдала па-расейску, нягледзячы на тое, што на працэс быў запрошаны перакладчык на беларускую мову і нормы заканадаўства абавязваюць суддзю выдаваць рашэнне на роднай мове адказчыка. Пераклаўшы Пастанову ў Віцебскім аддзяленні БГПП на родную мову спадар Аўтухоў падаў зыск у суд да Алёны Казілавай, каб кампенсаваць матэрыяльныя і маральныя страты. Суддзя Ламака С.І. даў адказ зноў па-расейску, ігнаруючы права Аўтухова атрымліваць адказ ад дзяржаўнага службоўца на дзяржаўнай беларускай мове. Артыкул 4 Закона «Аб мовах у РБ» абавязвае службоўцаў ведаць беларускую мову, але суддзі Кастрычніцкага суда гэты абавязак, па меркаванню, Леаніда Аўтухова ігнаруюць.