- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія Сябры! Пакуль высакосны 2008 год адлічваў апошнія дні, мы ўсе падсумоўвалі свае здабыткі і страты ў ім. Не выключэнне і калектыў “Газеты Слонімскай”. Мінулы год стаў для нас складаным, як ніякі іншы. Пазбаўленыя ранейшага рэдакцыйнага памяшкання, мы працавалі і працуем, што называецца, у паходных умовах. І ў такіх нязвычных варунках мы імкнемся рабіць прыстойны друкаваны прадукт. Былі пэўныя поспехі, былі і няўдачы… Тым не менш увесь гэты час мы адчувалі вялікую падтрымку чытача. І ваша падтрымка і ёсць той самы галоўны здабытак для калектыву рэдакцыі.Тваю падтрымку, чытач, мы адчулі і ў той час, калі пазбавілі цябе магчымасці атрымліваць газету праз падпіску “Белпошты” і шапікі “Саюздруку”, калі рабілася намаганне ўвогуле пазбавіць нас ліцэнзіі на рознічны гандаль. Канечне, мы спадзяваліся, што “ГС” зноў трапіць у рэалізацыю праз вышэйназваныя дзяржаўныя прадпрыемствы пасля таго, як дазвол атрымалі мінскія незалежныя газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Але, на жаль, нашы спадзяванні засталіся толькі спадзяваннямі…З Новым годам, дарагія нашы чытачы! Няхай 2009 год будзе плённым толькі на добрыя справы! Рэдакцыя