be
pdf

Герольд Litherland 20 / 2014

Навуковы геральдычны часопіс

Нумар 20-ы нашага часопіса супаў з выдатнай падзеяй у беларускай гісторыі – 500-годдзем бітвы пад Воршай у верасні 1514 г. На юбілейную дату варта звярнуць увагу па некалькіх важкіх прычынах. Звесткі пра перамогу войска ВКЛ пад Воршай прысутнічаюць ужо ў першых спробах аднаўлення гістарычнай памяці беларусаў. Нататка пра бітву ўвайшла ў надрукаваныя ў 1855 г. “Гістарычныя звесткі пра найбольш прыкметныя мясціны Беларусі” Міхаіла Без-Карніловіча, а ў выдадзеным у 1857 г. “Аглядзе гісторыі Беларусі са старажытных часоў” Восіп Турчыновіч замацаваў за падзеямі 8 верасня 1514 г. сімвалічны эпітэт “слаўная перамога”. У адпаведнасці з гэтай традыцыяй беларускія гісторыкі ХХ ст. (Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта, Усевалад Ігнатоўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі) не забываліся нагадваць пра перамогу над маскоўскім войскам, але не рабілі яе выключнай. Бадай, адзіным прыкладам акцэнтаванай мемарыялізацыі гэтай падзеі, трэба лічыць згадку В. Ластоўскага ў “Кароткай гісторыі Беларусі” пра пабудову гетманам ВКЛ князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім у гонар перамогі пад Воршай царквы ў Вільні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Герольд Litherland
Выдаўцы і выдавецтвы: Шаланда Аляксей
  • Месца выхаду: Горадня-Менск
  • Дата выхаду: 2014
  • Рэдактар: Шаланда Аляксей, Галубовіч Віталь
  • Выдавец: Шаланда Аляксей
  • Copyright: © 2014 by Герольд Litherland
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org