- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) — беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926). У 1-ю сусветную вайну ў дзеючай расійскай арміі. Удзельнік з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з'езда настаўнікаў Мінскай губерніі (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.