be

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

У 4 т. Т. 3

Трэці том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ўключае раздзелы агульнага разгляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 г., абнаўлення, якое прынята называць «хрушчоўскай адлігай» — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства. Асобныя персанальныя раздзелы прысвечаны творчасці пісьменнікаў, якія ў гэты перыяд дасягнулі вялікіх мастацкіх поспехаў і з імё-намі якіх асацыіруецца праблемна-эстэтычны малюнак таго часу. Разглядаецца творчасць Я. Скрыгана, С. Дзяргая, А. Звонака, М. Лужаніна, В. Віткі, М. Танка, С. Грахоўскага, А. Кулакоўскага, А. Куляшова, В. Таўлая, Я. Бры-ля, П. Панчанкі, I. Мележа, I. Шамякіна, В. Быкава, I. Навуменкі. Багатай на факты і падзеі з’яўляецца хроніка літаратурнага жыцця (1941-1965). Разлічаны на шырокае кола чытачоў, студэнтаў, настаўнікаў сярэдніх школ, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культурнай дзейнасці.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Гніламёдаў У. В.
  • Выдавец: Беларуская навука
  • Памеры: 952 с.
  • ISBN: 985-08-0513-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2002 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 491
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org