be
pdf

Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Сасноўскі Зміцер

Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само выданьне падзеленае на некалькі разьдзелаў, што дазваляе шматгранна асьвятліць тэму. Якія беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі ў сваіх творах Людвіґ ван Бэтховэн ці Фрэдэрык Шапэн, хто паўплываў на творчасьць вядомых расейскіх і польскіх кампазытараў, каго беларуская зямля падаравала сусьветнай музычнай культуры – пра ўсё гэта можна даведацца з кнігі “ З гісторыі беларускіх музычных уплываў”.

Беларускія аўтары: Сасноўскі Зміцер
Выдаўцы і выдавецтвы: Медысонт
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Арлоў У.
  • Выдавец: Медысонт
  • Памеры: 140с.
  • ISBN: 978-985-6887-30-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3065
  • Дадатковая даведка: Аўтар і МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» выказваюць падзяку кіраўніку Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэне Калядзе-Смірновай за дапамогу ў выданні кнігі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org