- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеля больш дакладнейшага апісаньня абставін, якія спрычыніліся да заснаваньня беларускай праваслаўнай царквы ў Саўт Рывэр, Н.Дж., я рашыў апублікаваць у цэласьці справаздачу сп. Уладзіміра Брылеўскага.
Хоць прайшло шмат гадоў, калі гзта справаздача была напісана, аднак яна перакіне думкі чытача у той пэрыяд часу. Тыя асяродкі, на сёньняшні дзень, захавалі сваё нацыянальнае і рэлігійнае аблічча, якія, у першую чаргу, стараліся звснаваць царкву. Наяўныя факты сьведчаць аб тым, ня толькі сярод беларускай эміграцыі, але і іншых нацыянальнасьцяў, што царква мела магчымасьць хутчзй разьвівацца і прыцягнуць большую колькасьць грамадзтва рознага веку, як нацыянальная арганізацыя. Богу было угодна, каб зарганізаваць першую Беларускую Царкву у Саут Рывэр, а не Пасэйку, хоць і там пражывала значная колькасьць беларусаў уключна з а. М.Лапіцкім. Нястача сьведамага беларускага духавенства была прычынай таго, што нельга было абслужыць падобныя асяродкі. Для больш вобразнага ўуяуленьня пэўнык здарэньняў таго часу, далучаю здымкі, якія меў пад рукой.
   Увесь нумар у адным файле