- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да новага часу на вялікіх адлегласцях ад краін Еўропы, на далёкіх астравах і ў цяжкадаступных месцах, працягвалі жыць людзі ва ўмовах першабытнага ладу. Яны не ведалі металаў, карысталіся каменнымі прыладамі працы, займаліся паляваннем і збіраннем пладоў, клубняў, спажыўных каранёў, яек птушак. Большасць такіх народаў вымерла параўнаўча нядаўна. Але да гэтага навукоўцы вывучылі іх штодзённае жыццё, звычаі і вераванні. Жыццё гэтых плямён было вельмі падобна на жыццё старажытнейшых людзей, аб якіх даведаліся археолагі.