be
epub

Глядзіце ў вочы лемуру

Карамазаў Віктар
Эсэ

За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк на адным з іх, пазнаю ўваход у атэль «Кальбер» у Антананарыву, вузкую нервова-віхлястую вулачку, за­стаўленую аўтамашынамі, і Разафі з вялізным букетам танных і дзікіх, яркіх і пахкіх, усім гэтым падобных на сваю гаспадыню, кветак. Разафі стаіць на бруку ля ганка — басаногая, у кароценькай, абтрапанай унізе спаднічцы і безрукавай адкрытай кофтачцы, чорненькая, нібы чарцяня, рухавая і ўсмешлівая, а за ёю — яе надзейная ахова: такія ж басаногія хлапчукі-чарцяняты — вулічная дзятва. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар
  • Дата выхаду: 2023
  • Copyright: © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кніга­збор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл. 
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org