Гомель: за тыдзень чатыры незалежныя журналісты пабывалі ў ІЧУ
2020-09-17 19:22
У Гомелі за тыдзень чатыры незалежныя журналісты пабывалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Двое з іх – Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс – дагэтуль знаходзяцца пад вартай.
Калегі і родныя журналістаў перадалі перадачу пакараным.
Маці Марыны Драбышэўскай Антаніна Драбышэўская абураная жорсткім абыходжаннем з журналістамі:
– Мая дачка працуе аператарам. Яна здымала, як выходзілі людзі на мірныя мітынгі. Яна не мітынгавала, нічога не гаварыла. Яна проста выконвала сваю працу.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларыса Шчыракова пакараная штрафам 25 базавых велічынь. А яе калега, відэааператар Андрэй Толчын, праз пяць сутак арышту выйшаў на волю.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота: svaboda.org