- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па падазрэнні ва ўчыненні разбою ў дзвюх кавярнях у Рэчыцкім раёне і Гомелі затрыманы 37-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 21 кастрычніка прыблізна ў 19.00 наведвальнік прыдарожнай кавярні ў Рэчыцкім раёне, пагражаючы жанчыне-бармену пнеўматычным пісталетам, завалодаў грашовай выручкай і пачкам цыгарэт.