- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. Гэта добрая норма, бо ў адпаведнасьці зь ёй усе вулічныя паказальнікі ў беларускіх населеных пунктах павінны рабіцца па-беларуску. Павінны, — гэта, вядома, задужа моцнае слова, закон дазваляе пісаць назвы вуліц па-расейску. Але, думаю, самы заўзяты расейскі нацыяналіст не захоча, каб гомельская Гаспадарчая вуліца была нанесена на шыльду па-расейску як «Господарчая улица», згодна з патрабаваньнем беларускага заканадаўства, а не «Хозяйственная».