- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перахапi торбу ў другую руку. Ты стаміўся, але ты павінен працягваць бегчы. Сканцэнтруйся на працы. Табе трэба зарабляць грошы, каб жыць, як ты прывык. Ігнаруй боль. Ён не павінен адцягваць цябе – заглушы яго алкаголем. Чарада дзён, падобных адзін да аднаго, дзён, падзеі якіх ты не можаш успомніць ужо праз пару гадзін. Усё змяшалася ў адзін велізарны дзень – невыразны, каламутны, насычаны падзеямі і абсалютна пусты адначасова. Утаропіцца ў манітор, каб ніхто не заўважыў, што ўсе твае думкі звяліся да адной: «Што я раблю са сваім жыццём?» Ты ненавідзіш сваю працу, цябе раздражняюць жарты тваіх калег, ты стаміўся ад вар’яцтва кліентаў, табе надакучыла існаванне «ад зарплаты да зарплаты». (фрагмент)