be
Гонят плоты

Гонят плоты

Кульбак Майсей

Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў чытае верш рэпрэсаванага паэта Майсея Кульбака "Гонят плоты" (пераклад з ідыша Сямёна Ліпкіна). Майсей Кульбак (20.03.1896 — 29.10.1937) — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Пісаў на ідышы. Нарадзіўся ў Смаргоні, вучыўся ў Валожынскім ешыбоце (1909—1914). Быў настаўнікам у школах і гімназіях Смаргоні, Мінска, Вільні. У 1918 годзе жыў у Менску, дзе быў лектарам на яўрэйскіх настаўніцкіх курсах, у пачатку 1919 года выехаў у Вільню. У 1920—1923 гадах жыў і працаваў у Берліне, у 1923—1928 гадах у Вільні, дзе ў 1927 годзе яго выбралі старшынём Яўрэйскага ПЭН-клуба, у канцы 1928 года вярнуўся ў Менск. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у яўрэйскім сектары АН БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. Арыштаваны 11 верасня 1937 года ў Менску. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР 28 кастрычніка 1937 года як «член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» і за «сувязь з польскімі разведорганамі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў крывавую ноч беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-02-22
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:08:00
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Дзмітрый Строцаў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org