- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Разнастайныя факты з гісторыі Гродна, мноства фотаздымкаў робяць гэтую кнігу цікавай не толькі для юных чытачоў. Яе матэрыялы будуць карысныя для працы выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў на ўроках гісторыі і занятках па краязнаўстве.