be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 06 (330) 2020

Ежемесячная газета Гродненской епархии

Сёння мы адзначаем свята Узнясення Гасподняга. Настаў час вяртання Богачалавека, Сына Божага, Госпада і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста туды, адкуль Ён сышоў. Яно адбылося ў 40-ы дзень пасля Уваскрасення, калі, са слоў евангелістаў, “Гасподзь узнёсся на неба і сеў праваруч Бога” (Ін. XVI, 19; Лк. XXIV, 51; Дзеян. І, 9). Пад гэтай падзеяй варта разумець не цялеснае перасяленне Госпада ў якія-небудзь сферы бачнага неба, а ўзнясенне Госпадам нашай чалавечай натуры (уключаючы і цела) у пэўную непасрэдную блізасць да Бога Айца. Мы памятаем, што “нябёсы” на біблейскай мове азначаюць няствораную, нематэрыяльную, адвечную “вобласць Бога”. Гэта Неба не ёсць часткай прасторы і вымяраецца не прасторавымі каардынатамі, але духоўнымі. Яно вымяраецца ўмоўнымі каардынатамі духоўнай дасканаласці і блізкасці да Бога, ступенню чысціні сэрца і яснасці Богасузірання. Гэта значыць наколькі ясна чалавек сузірае Бога ў сваім сэрцы, наколькі ён прасветлены і пранізаны Боскім Святлом. Чалавек быў адноўлены ў зносінах з Богам, нашмат больш высокіх і нашмат больш дасканалых, чым тыя зносіны, якія былі яму дадзеныя ў першапачатковым стварэнні. Адкрыццё кажа пра тое, што Сын Божы ўвайшоў у вечную славу, якая Яму ўласціва раней за быццё свету.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-06
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2020 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org