- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гістарычны нарыс прысьвечаны сэрцу Гародні – Гарадзенскаму замку. Менавіта з гэтага месца пачалася слаўная гісторыя горада над Нёманам. Гісторык Алесь Краўцэвіч распавядае пра мінулае гарадзнскага замку і спрабуе наблізіць для маленькіх чытачоў велічную і драматычную гісторыю аднаго з заходніх вайсковых фарпостаў Вялікага Княства Літоўскага. У кнізе распавядаецца гісторыя гарадзенскага замка ад моманту паўстаньня да нашых дзён, цікавая апавядальная форма здольная прыцягнуць самага патрабавальнага чытача, а захапляльны стыль нарысу абавязкова зробіць чытачоў неабыякавымі да гісторыі роднай зямлі. Слаўныя старонкі гісторыі замку, росквіт і заняпад фартэціі быў неразрыўна зьвязаны з рокквітам і заняпадам Гародні. Некалі адзін з асноўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага ды Рэчы Паспалітай паступова пераўтвараўся ў правінцыйны горад разам з заняпадам ролі Гародні занепадаў і замак. Сёньня да парэшткаў Старога замку ў Гародні адносяцца як да гістарычнай каштоўнасьці, і як раз веды маладога пакаленьня пра слаўнае мінулае замку здольныя перадухіляць варварскае і абыякавае стаўленьне да Гарадзенскага замку. (З.К.)