Гудбай, 2022-гі: Лукашук, Вольскі і Пугач пра Амерыку і вынікі года
2022-12-26 15:09
Увосень 2022-га беларускі культурніцкі дэсант на чале з музыкамі Лявонам Вольскім, Уладзімірам Пугачам і рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком высадзіліся на ўсходнім узбярэжжы Злучаных штатаў Амерыкі і рушылі ў амерыканскі тур.
Вольскі з Пугачам ігралі канцэрты са сваімі гуртамі Volski i J:Морс, а Лукашук гэтыя канцэрты вёў і прэзентаваў свае кніжкі пра беларускую нацыянальную ідэю, створаныя на аснове інтэрв'ю з крутымі беларусамі для праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.
З Амерыкі творцы даўно вярнуліся, пераасэнсавалі тое, што ўбачылі, і сёння а 14-й у жывым эфіры Еўрарадыё падзеляцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра заакеанскую публіку і тамашняе жыццё, а заадно паразважаюць, якім стаўся для іх асабіста, для беларусаў і для свету сыходзячы 2022-гі.