- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі Беларусі ёсць адзін перыяд, які вельмі падобны тыпалагічна па зместу да вядомага серыялу “Гульня тронаў”, зняты на падставе цыклу раманаў-фэнтазі амерыканскага пісьменніка Джона Рэйманда Рычарта Марціна “Песнь ільду і вагня”. Ідзе гаворка пра шматгадовую барацьбу нашчадкаў Усяслава за полацкі трон ў сярэдзіне ХІІ ст. Ва ўнутрыдзяржаўнай дынастычнай вайне ў Полацкай зямлі – ГУЛЬНЕ ТРОНАЎ - найбольш актыўнымі былі наступныя ўдзельнікі: клан Рагвалода Барысавіча, клан Расціслава Глебавіча, клан Усяслава Васількавіча; полацкая, мінская, друцкая і віцебская абшчыны, кожная на чале са сваім вечам – як унутранныя сілы; Ізяслаў Мсціслававіч кіеўскі, Расціслаў Мсціслававіч князь смаленскі і Святаслаў Ольгавіч князь чарнігаўскі – як вонкавыя сілы.