Гурт «Дай Дарогу» даў у Варшаве вялікі электрычны канцэрт
2023-03-12 19:24
Гурт “Дай Дарогу” даў у Варшаве вялікі электрычны канцэрт. Імпрэза прайшла пры поўнай залі.
Акрамя свежых і “заслужаных” кампазіцый, музыкі выканалі і папуры песень ДДТ, Земфіры, Бі-2 і Алы Пугачовай.
Працягвае лідар гурта
“Дай Дарогу” Юры Стыльскі:
– Мы вырашылі сабраць такое папуры лепшых з лепшых на дадзены момант тых, хто не прамаўчаў, тых, хто выказвае сваю пазіцыю пра тое, што адбываецца ў нас у краіне, у свеце. Мы аддаем належнае такім чынам. Прыходзяць беларусы, яны ў выгнанні. Дзякуй Богу, што яны на волі. Я вельмі рады, што разам адпачнем і забудземся на нейкія бытавыя пытанні. Людзі прыходзяць на канцэрт для таго, каб адпачыць, і ў нас гэта атрымаецца.
Таксама канцэрт падтрымаў
Лявон Вольскі. А на разагрэве выступіў
Director DJs. Падзея адбылася ў клубе
“Odessа”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя