en

Галавач Наталля

Галавач Наталля

Наталля Галавач нарадзілася 7 жніўня 1961 г. у вёсцы Русілкі Бешанковіцкага р-на, Віцебскай вобласці. Закончыла Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класу фартэпіяна і Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "кіраванне эстрадным аркестрам і ансамблем". Шмат год працавала выкладчыкам фартэпіяна ў Бешанковіцкай школе мастацтваў і кіраўніком "Узорнага» фольк-гурта "Званіца", які стварыла з нагоды захаплення беларускай народнай песняй і беларускай мовай у 2001 годзе. Акрамя вершаў, ёю напісана нямала музычных твораў - песень для дзяцей і дарослых. Мае шмат вучняў, якія звязалі сваё прафесійнае жыццё з музыкай.

Друкавалася ў газетах : “Народнае слова”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, часопісах: “Маладосць”, “Верасень”, “Алеся”, альманаху “Ратуша”. Аўтар калектыўных зборнікаў вершаў: “Бешанковіцкі прычал” (2001) і “Шчырая споведзь радка” (2003) . У 2011 г. у выдавецтве "Беларускі кнігазбор" выйшаў зборнік вершаў Наталлі Галавач "На возеры Белым".

З 2019 г. жыве і працуе ў Мінску.

Галавач Наталля :: Publications

pdf

Вальс пра котку

Вершы
Галавач Наталля

У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны...… More

pdf

На возеры Белым

Вершы
Галавач Наталля

Чулая жаночая душа імгненна адгукаецца на ўсе навакольныя рухі. А душа паэткі — тым больш! Наталлю Галавач хвалюе лёс чалавека і чалавецтва, не пакідае абыякавай прыгажосць роднай зямлі, зачароўвае навакольны свет, апаноўваюць мары аб шчасці і каханні. Раздзяліць гэтыя пачуцці аўтарка запрашае чытачоў....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (158) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію...… More

pdf

Верасень 12

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год....… More

pdf

Маладосць 3 (712) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага...… More

Вершы


Галавач Наталля

Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org