- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзіслаў Галубок нарадзіўся 3 (15) мая 1882, станцыя Лясная, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкай вобласці (пам. 28 верасня 1937, Менск, НКУС) — беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928)[3]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934).
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка». З 1917 года і да самай смерці праца яго найбольш была звязаная з тэатрам: напісаннем п’ес, акцёрскай, рэжысёрскай, дэкаратарскай дзейнасцю. Ён разам з усёй сям’ёй працаваў ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі. У 1920-я Галубок цалкам паглынуты стварэннем і працай у вандроўным тэатры. Фактычна ўсе раёны і сельсаветы, мястэчкі і вёскі Беларусі пабачылі беларускія спектаклі дзякуючы Уладзіславу Галубку. Гэта адзіны ў гісторыі беларускага тэатру падобны выпадак. У 1928 годзе Галубок атрымлівае званне першага народнага артыста Беларусі. Як і шмат хто, у 1930-я драматург і тэатральны дзеяч пад ціскам рэпрэсій пераходзіць на прасавецкія пазіцыі. Яго пераводзяць у Гомель, дзе трупа вандроўнага тэатра ператвараецца ў БДТ-3. Аднак і тут ціск працягваецца. У 1937-м — арышт, канфіскацыя архіву, катаванні і смерць у засценках НКУС.
Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся... Болей »
У гэтым выданні ўпершыню найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына вядомага дзеяча беларускай культуры, першага народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Кнігу складаюць драматычныя творы, апавяданні, вершы, публіцыстычныя артыкулы. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьмен-ніка.... Болей »
Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраны найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай... Болей »
Уладзіслаў Галубок (1882-1937) нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка».... Болей »