en

Галубовіч Леанід

Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачанні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010). Аўтар кніг “Таемнасць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010). У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы свету. Лаўрэат прыватнай Берасцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.

Галубовіч Леанід :: Publications

Поўня


Галубовіч Леанід

Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная...… More

pdf

З гэтага свету

Вершы пасля вершаў
Галубовіч Леанід

Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага...… More

pdf

Забыць цябе

песні
Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола

Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна, затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай навучальні № 97 працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай...… More

Апошнія вершы Леаніда Галубовіча


Галубовіч Леанід

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя...… More

Зацемкі зь левай кішэні


Галубовіч Леанід

„Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай...… More

pdf

Заложнік цемры

Вершы
Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта...… More

pdf

Таемнасць споведзі

вершы
Галубовіч Леанід

Кнігу склалі лепшыя вершы з ранейшых зборнікаў паэта, якія былі прыхільна сустрэты і набылі шырокі розгалас у асяродку аматараў паэзіі....… More

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік
Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з...… More

pdf epub

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік
Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з'явай у беларускай паэзіі i ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з...… More

pdf

Таемнасць агню

Вершы
Галубовіч Леанід

Уздыхаем, шкадуем, бядуем: пад гарачымі вятрамі часу «сціскаецца», меншае самы старажытны мацярык нашага жыцця — вёска, а мацярык гэты пад наша шкадаванне і ўздыханне зноў і зноў падае знакі сваёй глыбіннай сілы, сваёй жывучасці і трывучасці — жывіць паэзію, нараджае паэтаў. Вось і Леанід Галубовіч падаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org