- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 22-га па 24-ае ліпеня прашумела ў прыгарадоцкім Барыку XXII-ое Басовішча. У параўнанні з папярэднімі выпускамі было, аднак, даволі спакойна. Бо калісь, асабліва ў сярэлдзіне 90-х гадоў, гэты Фестываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча (такая яго поўная назва) меў нашмат большы маштаб і водкук. Хаця і цяпер публіка не падвяла, і трэба было нават пашыраць намётавае мястэчка. На канцэрты прыбыла пад тры тысячы гледачоў. Гэта менш чымсці калісці бывала. Напэўна крыху не паспрыяла надвор’е – было даволі холадна і крапіў дожджык. Затое музычная праграма была разнастайная, бо са сцэгы прагучала не толькі рок-музыка, але і этна-музыка ды музыка іншых напрамкаў. Так як у мінулым годзе, таксама цяпер прайшоў – па-суседску, у былой стражніцы памежнікаў – паказ кінафільмаў. Маладыя арганізатары (з Беларускага а’яднання судэнтаў яны) робяць усё новыя пошукі, каб сваёй імрэзай зацікавіць больш людзей. У гэтым годзе на тыдзень пазней перасунулі яе дату, бо ўсярэдзіне ліпеня адбываецца буйны польскі рок-фестываль у Яраціне. Але і так Басовішча супала з вялікай імпрэзай, і то побач, бо ў самім Беластоку, дзе якраз у той-жа час адбываліся Пазітыўныя Вібрацыі, на якіх выступіла сусветная зорка – славуты Сіль.