be

Гардзей Віктар

Гардзей Віктар (нар. 19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасьля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газэты «Будаўнік камунізму». 3 1966 году — у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзелу ліставаньня, адказны сакратар, намесьнік рэдактара).

3 пераездам у Менск у 1983 годзе працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1985—1990 гадох працаваў рэдактарам аддзелу флёры і літаратуры ў часопісе «Родная прырода». Ад 1989 году — старэйшы літсупрацоўнік аддзелу прозы часопісу «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазьней зноў у часопісе «Маладосць» (намесьнік галоўнага рэдактара). Да 2010 году працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзелу прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1979 году.

Крыніца: be.wikipedia.org

Гардзей Віктар. Выданьні

З мінулага не вяртаюцца...

З мінулага не вяртаюцца...

аповесці, апавяданні
Гардзей Віктар

У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі.... Болей »

Бедна басота

Бедна басота

Раман
Гардзей Віктар

Раман «Бсдна басота» напісаны на новым, яшчэ не асвоеным літаратурай матэрыяле, паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі. Твору ўласцівыя глыбіня асэнсавання жыццёвых з'яў, непаўторнасць вобразаў, жывая, метафарычная мова.... Болей »

Межань

Межань

Кніга лірыкі
Гардзей Віктар

У паэтычным зборніку "Межань", які ствараўся на самай высокай ноце хвалявання і ўзрушэння чалавечага духу, моцна адчуваецца ''сум імпрэсій неўтаймоўных", 'горыч сімвалаў сляпых". Але суб'ектыўнага погляду на жыццё тут няма, што цалкам ламае рамкі традыцыйных уяўленніяў пра літаратурныя плыні. Мімалётныя... Болей »

Зялёныя дажджы

Зялёныя дажджы

Вершы
Гардзей Віктар

Пасля зімы на шэрыя лясы, на знямелыя лугі і нівы спускаюцца зацяжныя вясеннія дажджы. Зусім не выпадкова пэтыя ачышчальныя, Цудадзейныя ліўні называюць у народзе зялёнымі. Травінка да травінкі, лісцік да лісціка, і вось ужо ўсюды, куды ні глянь, шалёна б’ецца ўваскрэшанае полымя вясны. Метафара, навеяная... Болей »

Дзікая пчала

Дзікая пчала

Вершы
Гардзей Віктар

У гэтым зборніку змешчаны вершы, напісаныя аўтарам ў розныя гады. Паядноўвае іх адзіны стрыжань — любоў да Беларусі, клопат пра заўтрашні дзень роднай зямлі.... Болей »

Уратуй ад нячыстага

Уратуй ад нячыстага

Аповесці, апавяданні
Гардзей Віктар

Аповесць «Па Сеньку і шапка» абвострана і праўдзіва цераз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі, выразна высвечвае ўсе тыя праблемы, якія прывялі яе амаль да поўнага разбурэння, спарадзіўшы беспрасветную харчовую нястачу сёння. Месца і час дзеяння ў аповесці «Уратуй ад нячыстага»... Болей »

Карані вечнага дрэва

Карані вечнага дрэва

Аповесць, апавяданні
Гардзей Віктар

У Насці, галоўнай гераіні аповесці «Жыта ганьбу не заслоніць», у вайну загінуў муж, памерлі дзеці. Аднойчы ваеннай зімой, ідучы на заданне з партызанскага атрада, ён завярнуў дамоў. Сагрэты Насцінай ласкай, Сямён вырашыў заначаваць. А раніцай у хату ўварваліся паліцаі. Хто выдаў мужа? Над гэтым пытаннем... Болей »

Узрушэнне

Узрушэнне

Лірыка
Гардзей Віктар

У новай кніжцы наэта адлюстраваны характэрныя рысы сучаснасці: абвостраная памяць, імкненне да аднаўлення ўсіх бакоў нашага жыцця, трывога за мір, клопаты пра ахову наваколля, боль Чарнобыля. Ёсць тут і вершы пра друшбу і каханне.... Болей »

Дом з блакітнымі аканіцамі

Дом з блакітнымі аканіцамі

Аповесць і апавяданні
Гардзей Віктар

Кнігу екладаюць аповесць і апавяданні. У аповесці — на складаным лёсе сялянскай сям’і глыбока даследаваны падзеі пасляваеннай вёскі. Героі апавяданняў — таксама сельскія працаўнікі. Аўтар паказвае нялёгкія шляхі станаўлення характараў, ставіць і вырашае маральна-этычныя праблемы сучаснасці.... Болей »

Полымя 5 (1039) 2016
pdf

Полымя 5 (1039) 2016

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org