en

Гардзіенка Наталля

Гардзіенка Наталля

Наталля Гардзіенка, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1999 гг. скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме "Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст."

Ад 2002 г. зацікавілася гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг "Беларусы ў Аўстраліі" (2004) і "Беларусы ў Вялікабрытаніі" (2010) ды некалькіх дзясяткаў навуковых публікацый. Ад 2004 г. з'яўляецца адказным рэдактарам часопіса "Запісы БІНіМ". Сябра управы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Гардзіенка Наталля :: Publications

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага...… More

pdf

Хронікі БІНіМу

Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні...… More

pdf

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Да 90-годдзя Янкі Запрудніка
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”....… More

pdf

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х...… More

pdf

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы....… More

pdf

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне...… More

pdf

Беларусы ў Вялікабрытаніі


Гардзіенка Наталля

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў....… More

pdf

Беларусы ў Аўстраліі


Гардзіенка Натальля

У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі...… More

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім...… More

pdf

Дзеяслоў 119

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org