be

Гарун Алесь

Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) нарадзіўся 11.03.1887 г. у Мінску ў сям’і рамесніка. Беларускі паэт.

Скончыўшы ў 1902 г. рамесніцкае вучыішча, працаваў у сталярных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску. У 1904 г. стаў членам арганізацыі эсэраў-максімалістаў. У 1907 г. за выступленні супраць царскага самадзяржаўя быў арыштаваны і сасланы на катаргу ў Іркуцкую губернію, дзе правёў 10 гадоў. У верасні 1917 г. вярнуўся ў Мінск і стаў рэдагаваць газету «Беларускі шлях». Да канца разабрацца ў зменлівых і імклівых падзеях ён не здолеў. Адсюль вынікала непаслядоўнасць яго ідэйна-палітычных пазіцый. Суровы жыццёвы лёс прывёў яго да заўчаснай смерці ад сухотаў 20.08.1920 г.

Друкавацца Алесь Гарун пачаў у 1908 г. Выступаў паэт і пад псеўданімамі I. Жывіца, А. Сумны. Пісаў пераважна лірычныя вершы, якія звярнулі на сябе ўвагу сваёй меладычнасцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу. Галоўныя матывы яго лірыкі — служэнне роднаму краю, выкрыццё сацыяльнага прыгнёту. Значны ўплыў на яго творчасць аказаў беларускі фальклор. Нялёгкі жыццёвы лёс і абвостранае непрыманне сацыяльнай несправядлівасці выклікалі ў лірыцы А. Гаруна матывы тугі і адзіноты. Але лепшыя яго вершы пазначаны пячаткаю высокай паэтычнай культуры і з’яўляюцца важкім набыткам беларускай паэзіі.

Крыніца: Гарун Алесь, Матчын дар. Думы і песьні. 1907—1914, факсімільнае выданне з 1988

Гарун Алесь. Выданьні

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Гарун Алесь

У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў.... Болей »

Матчын дар / Запіскі Самсона Самасуя

Матчын дар / Запіскі Самсона Самасуя

Вершы, апавяданні, п’есы / Раман, апавяданні
Гарун Алесь, Мрый А.

Творчасць Алеся Гаруна (1887—1920) і А. Мрыя (1893—1943) прадстаўляе выдатныя і адначасна трагічныя старонкі гісторыі рэпрэсіраванай беларускай літаратуры. Абодва яны — таленавітыя і самабытныя пісьменнікі, якія нарэшце займелі магчымасць паслужыць духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »

Сэрцам пачуты звон

Сэрцам пачуты звон

Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка
Гарун Алесь

Творчасць Алеся Гаруна (Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча, 1887—1920) — адна з самых выдатных і адначасна трагічных старонак у гісторыі беларускай літаратуры. У гэтай кнізе сабрана ўся знойдзеная на гэты час творчая спадчына Алеся Гаруна — таленавітага і самабытнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.... Болей »

Мaтчын дар

Мaтчын дар

Вершы
Гарун Алесь

Вершы, умешчаныя у зборніку «Матчын дар», напісаны аутарам у няволі,—у пэрыодзе 1907—1914 г. г. У пачатку ліпня 1914 году зборнік быу перасланы с Сыбіры для друку у Вільню, дзе яго выданнем хацело заняцца «Беларускае Выдавецкае Таварыство». Але паустаушая таіды вайна адсунула выйсьце кнігі на цэлых 4... Болей »

Матчын дар

Матчын дар

Думы і песьні. 1907—1914
Гарун Алесь

Вершы, умешчаныя у зборніку «Матчын дар», напісаны аутарам у няволі,—у пэрыодзе 1907—1914 г.г. У пачатку ліпня 1914 году зборнік быў перасланы с Сыбіры для друку ў Вільню, дзе яго выданнем хацело заняцца «Беларускае Выдавецкае Таварыство», але паустаушая тады вайна адсунула выйсьце кнігі на цэлых 4 годы.... Болей »

Матчын дар

Матчын дар

і іншыя творы
Гарун Алесь

Выбіраючы для выданьня асобнай кніжкай творы Алеся Гаруна, Выдавецтва рабіла гэта ня прыпадкова. Яно сьвядома кіравалася матывамі, падыктаванымі гістарычналітаратурнымі, нацыянальнымі й навет актуальнапалітычнымі патрэбамі. Пасьля выданьня на эміграцыі найболын вартасных, як зь літаратурнамастацюага... Болей »

Роднае слова 03(171)2002

Роднае слова 03(171)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Анкудовіч Янія, Алесь Гарун: Жыццё і творчасць: тэсты * Бароўская Ірына, "Усе мы родам з дзяцінства": Песенная лірыка Віктара Шніпа * Бацькова Зоя, "Смяяцца не грэх": Сцэнар свята гумару для вучняў IX — XI класаў * Бушыла Наталля, "...Трэба быць па-чалавечы добрым і мужным...": Распрацоўка... Болей »

Роднае слова 3(111)1997

Роднае слова 3(111)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Барвенава Ганна, Падарожжа ў Рэнесанс: Аб рабоце Рыцарскіх клубаў * Барчук Ала, Грымаць Адам, "Прабачце, мілыя матулі..": Вобраз маці ў станаўленні маральных ідэалаў старшакласнікаў * Вабішчэвіч Віктар, Мова як кампанент нацыянальнай самасвядомасці * Галоўка Сяргей, Сярод старасвецкіх... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org