en

Говар Генадзь

Говар Генадзь

Говар Генадзь Васільевіч, беларус, нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў горадзе Жлобіне.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў з 1961 года на Гомельскім «Лесахімкамбінаце» электраманцёрам, сумяшчаючы прыцу з вучобай у Гомельскай пасменнай сярэдняй школе працоўнай моладзі №2, якую скончыў у 1961 г.

У 1963 годзе паступіў на вучобу ў Мінскае мастацкае вучылішча, з якога ў 1964 годзе быў прызваны на вайсковую службу.

Пасля дэмабілізацыі прадоўжыў вучобу ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы і ў 1970 годзе атрымаў дыплом мастака.

Размеркавальнай камісіяй быў накіраваны на працу ў Гомельскі камбінат «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў.

Першыя мастацкія выставы і літаратурныя публікацыі пачынаюць свой адлік з 1967 года.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг паэзіі: «Мае абпаленыя крылы...», «Мой нечаканы вершапад», «Несамгнёная ўсмешка», «Князь-возера» (паэма).

Сябра Беларускага саюза мастакоў, з багажом шматлікіх мастацкіх выстаў: гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных, міжнародных і персанальных.

Жыве і працуе ў Гомелі.

Говар Генадзь :: Publications

pdf

Мо і так...

катрэны
Говар Генадзь

* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр...… More

pdf

Акунёўская бітва

Вянкі санетаў і балада
Говар Генадзь

У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпрымаюць паход супраць Літвы. Прычым паходы супраць Літвы былі сумесныя – руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлава¬ныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі...… More

pdf

Ты мяне пацалавала

Усмешлівыя вершы
Говар Генадзь

Невялічкі зборнік «усьмешлівых» вершаў сябры Беларускага саюзу мастакоў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – значная зьява ў беларускай літаратуры. Акрамя трапных і сьпелых вершаў кожны з іх ілюстраваны аўтарскімі працамі Генадзя Говара. Па-мастацку аздоблены зборнік вершаў – дазваляе чытачу зазірнуць...… More

pdf

Князь возера

паэма
Говар Генадзь

Паэма, што вяртае нас у сівую мінуўшчыну, дзе каханьне і трагедыя побач, дзе князь можа пакахаць звычайную дзяўчыну, дзе гавораць камяні, хвалі і дрэвы. Генадзь Говар апявае Палесьсе – край багаты гісторыяй і дзеямі. Спалучэньне талентаў мастака і паэта дае магчымасьць, чытаючы вершаваныя радкі, ўяўляць...… More

pdf

Незамглёная усмешка

Вершаваны пераклад баек у прозе Леанарда да Вінчы
Говар Генадзь

Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не...… More

pdf

Мой нечаканы вершапад

вершы
Говар Генадзь

Некалькi гадоў таму, калi выйшаў з друку першы нумар часопiса «Палессе», мяне прыемна здзiвiла мастацкае афармленне вокладкi часопiса, яе святочнасць. Тады ж я i пазнаёмiўся з аўтарам афармлення мастаком Генадзем Говарам, чые шматлiкiя карцiны i графiчныя лiсты знаходзяцца ў музеях i асабiстых калекцыях...… More

pdf

Мае абпаленыя крылы

вершы і малюнкі
Говар Генадзь

У вашых руках твор, у якім сінтэз вершаў і гра-фікі ўяўляе сабой унікальную форму - накшталт павелічальнага шкла. Праз яго разглядаецца шмат-аблічны сусвет і чалавек у ім. Пры гэтым кожнае чатырохрадкоўе - як згустак думак і пачуццяў паэта - нагадвае ўсходнія рубаі. А графічныя кампазіцыі сваімі вобразамі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org