be
pdf

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. І навукоўцам ён быў шматпрофільным: з лёгкасцю пераходзіў ад геалогіі да батанікі, ад эканомікі да літаратуры, ад геаграфіі да адукацыі. І што немалаважна, у кожнай з гэтых галін ведаў І.Дамейка быў глыбокім, высокапрафесійным спецыялістам: чалавек, які ведае ўсё агульна, абстрактна, не адкрые, напрыклад, новыя віды раслін і жывёл, як гэта зрабіў Дамейка. Як патрэбныя нам сёння такія людзі! Сацыяльна-палітычныя ўмовы, эканамічныя рэаліі вымагаюць эластычнага ўмення пераходзіць ад адной спецыяльнасці да іншай, бо шэрагі беспрацоўных папаўняюць, як правіла, вузкія спецыялісты — і па прафесіі, і па кругаглядзе.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Уладыкоўская-Канаплянік Л.
  • Памеры: 136 с., [4] іл., 21 см
  • ISBN: 985-6599-64-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства, Біяграфіі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org